Ілвэ Ганна Марыя Лінд (,  — ) — шведскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі, міністр замежных спраў Швецыі з 1998 па 2003 гады.

Біяграфія Ганна Лінд нарадзілася ў 1957 годзе ў стакгольмскім раёне Эншэдэ. У палітычнае жыццё ўключылася ўжо ў 12 гадоў, удзельнічаючы ў акцыях пратэсту супраць В’етнамскай вайны і працы Шведскай сацыял-дэмакратычнай маладзёжнай лігі. У 1982 годзе скончыла юрыдычны факультэт Упсальскага ўніверсітэта са ступенню бакалаўра і ў той жа год была абрана ў Парламент. У 1984 яна ўзначаліла маладзёжную лігу Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі, а ў перыяд з 1991 па 1994 год з’яўлялася членам гарадскога савета Стакгольма.

У 1994 годзе Лінд заняла пасаду міністра па абароне навакольнага асяроддзя ва ўрадзе Інгвара Карлсана, а ў 1998 новы прэм’ер-міністр краіны, Ёран Персан, прызначыў яе на пасаду міністра замежных спраў. Лінд выступала з асуджэннем палітыкі Злучаных Штатаў у Іраку, а таксама крытыкавала палітыку ўрадаў Арыэля Шарона і Сільвіа Берлусконі. У той жа час яна была актыўным прыхільнікам пашырэння ЕС і выказвалася за ўступленне Швецыі ў Еўрапейскі Саюз і ў зону еўра.

Гібель

10 верасня 2003 года ў супермаркеце ў цэнтры Стакгольма на Ганну Лінд быў здзейснены замах. Нападнік нанёс ёй некалькі ўдараў нажом, пасля чаго схаваўся. Лінд была дастаўлена ў Каралінскую бальніцу, дзе ўрачы на працягу некалькіх гадзін змагаліся за яе жыццё. Аднак ранняй раніцай 11 верасня яна сканала ад атрыманых ран.

Сям’я Ганна Лінд была замужам, у яе засталіся двое сыноў.

Спасылкі

Смерць Ганны Лінд. «Aкт вар’яцтва» не быў выпадковым? Ганна Лінд: міністр з заплечнікам за спіной

Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Швецыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Швецыі Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Швецыі