Будлаўка — былая вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Родненскага сельсавета.
Геаграфія Будлаўка знаходзіцца за 24 км у напрамку на ўсход ад горада Клімавічы, за 147 км ад Магілёва.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1784 годзе як вёска ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні.
З 20 жніўня 1924 года па 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Судзілаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. Пасля скасавання Судзілаўскага сельсавета ў 1960 годзе была ўключана ў склад Родненскага сельсавета.
24 жніўня 1989 года скасаванаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)..
Насельніцтва 1784 год — 13 жыхароў, 3 гаспадаркі 1897 год — 101 жыхар, 15 гаспадарак 1909 год — 115 жыхароў, 21 гаспадарка 1926 год — 179 жыхароў, 32 гаспадаркі 1970 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка 2007 год — насельніцтва адсутнічае
Літаратура
Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Спасылкі