Катляроў — сучаснае прозвішча. Магчыма, звязана з літоўскім прозвішчам Katlėrius, з адпаведнымі адыменнымі тапонімамі Katlėriai, Katleriškiai.

Вядомыя носьбіты Аляксандр Сяргеевіч Катляроў (нар. 1993) — беларускі футбаліст. Гаўрыіл Пракопавіч Катляроў — міністр фінансаў БССР у 1946—1947 гадах. Георгій Макаравіч Катляроў (1928—2018) — Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Ігар Васільевіч Катляроў — дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Рэспублікі Беларусь. Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў — беларускі паэт і журналіст, быў 16 год дырэктарам Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава. Сяргей Катляроў — беларускі музыкант, бубнач з гурта Svet Boogie Band.

Гл. таксама Катляр

Катэгорыя:Рускія прозвішчы