Карл Карлавіч Клаус (11(22).1.1796, Тарту — 12(24).3.1864, там жа) — расійскі хімік, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1861).
Біяграфія З 1839 прафесар хіміі Казанскага ўніверсітэта, з 1852 года прафесар фармацыі Дэрпцкага ўніверсітэта. У 1841 годзе пачаў даследаванні плацінавых металаў. У 1844 годзе адкрыў у рэштках уральскай плацінавай руды новы элемент, які назваў рутэній (ад познелацінскага Ruthenia — Расія). Клаус атрымаў рутэній у чыстым выглядзе, вывучыў яго хімічныя ўласцівасці і вызначыў атамную вагу; паказаў на падабенства паміж трыядамі рутэній — родый — паладый і осмій — ірыдый — плаціна. Клаус вядомы і як даследчык флоры Заволжа і Прыкаспійскіх стэпаў.
Катэгорыя:Першаадкрывальнікі хімічных элементаў Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук Катэгорыя:Хімікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Батанікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Аўтары батанічных таксонаў