Калінінскі мост — аўтамабільны мост праз раку Заходняя Дзвіна ў Наваполацку Віцебскай вобласці. Па трасе праходзіць вуліца Калініна, ад якой пайшла неафіцыйная назва моста. Адзіны мост у горадзе цераз Дзвіну, злучае цэнтр горада з прамзонай Копцева і аўтамабільнай дарогай рэспубліканскага значэння , якая ідзе на Верхнядзвінск, Баравуху, Полацк, Шуміліна і Віцебск.
Мост узведзены ў 1962 годзе. Складзены з жалезабетонных балак каробчатага сячэння. Даўжыня складае каля 270 м. Пад канец 1990-х быў прызнаны малапрыдатным для інтэнсіўнага транспартнага руху. У 1999—2000 гадах праведзена рэканструкцыя, рух па мосце быў спынены больш як на год.
У снежні 2017 года быў закрыты пабудаваны па той жа тэхналогіі мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, на якім з’явіліся расколіны. На Калінінскім мосце спецыялісты 16-17 студзеня таксама выявілі папярочныя расколіны шырынёй каля 0,3 мм, пазней была выяўлена расколіна шырынёй 1,7 мм. 23 студзеня мост закрылі для праезду цяжкага транспарту, астатнія аўтамабілі мусяць трымаць дыстанцыі 70 мЗатрещал по швам еще один мост, построенный по той же технологии. На сей раз — в Новополоцке. 30 студзеня забаронены рух транспарту масай звыш 5 тон — грузавікоў і аўтобусаў-«гармонікаў»Треснувший Калининский мост в Новополоцке закроют для транспорта массой более 5 тонн . Грамадскі транспарт высаджвае пасажыраў перад мостам, пасля чаго яны пераходзяць мост і садзяцца на іншы транспартУ Наваполацку закрылі аварыйны мост. Дзеці не пасьпелі ў школу, дарослыя — на працу.
18 чэрвеня 2021 года праз аварыйны стан і пагрозу абвальвання мост закрылі на рэканструкцыю. На час рэканструкцыі цераз Дзвіну навялі пантонны пешаходны мост. Рамонт моста заняў 16 месяцаў, 4 лістапада 2022 года мост афіцыйна адкрыты для руху транспарту і пешаходаў. Акрамя рамонту, шырыню мосту пашырылі з 9 да 11 метраў. Падчас рэканструкцыі таксама была ўпарадкавана прылеглая да моста тэрыторыя і інфраструктура.
Цяпер мост — важная транспартная інфраструктура Наваполацка і Полацкага раёна.
У культуры Мастацкі фільм «Вуліца без канца» (1973; рэжысёр І. Дабралюбаў) пачынаўся з Калінінскага мостаОстановить падение..
Гл. таксама Мост цераз Прыпяць (Жыткавіцкі раён) Аўтамабільны мост цераз Сож (Гомельскі раён) Фандакаўскі мост (Бабруйск)
Спасылкі
Катэгорыя:Масты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Масты цераз Дзвіну Катэгорыя:Транспарт Наваполацка Катэгорыя:Бетонныя масты Катэгорыя:1962 год у Беларусі