Га́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Галічы.

Геаграфія Сельсавет знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна, межаваў з Мілаславіцкім, Гусаркаўскім і Родненскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Пралетарскім сельсаветам Касцюковіцкага раёна, Бярозкаўскім і Забялышынскім сельсаветамі Хоцімскага раёна і Кузьміцкім сельскім паселішчам Ершыцкага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 5 ліпеня 1938 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галіцкамызскага нацыянальнага латышскага сельсаветаПастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб рэарганізацыі Галіцка-Мызскага нацыянальнага латышскага сельсовета Клімавіцкага раёна ад 5 ліпеня 1938 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 13., 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Пуцімельскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 25 лістапада 2009 года ліквідавана вёска Галіцкая МызаРешение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов. 21 снежня 2011 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Малышкавічы, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области . 2 чэрвеня 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Родненскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Малышкавічы, вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў і Якубаўка) і Мілаславіцкага (18 населеных пунктаў: вёскі Арцёмаўка, Васілёўка, Галічы, Завідаўка, Іванава Слабада, Касперка, Лядзешня, Мікалаеўка, Недзведзь, Післяціна, Пожар, Пуцімель, Пятроўка, Сабалёўка, Сакалоўка, Селішча, Стайкі і Фядотава Буда) сельсаветаўРешение Могилевского областного Совета депутатов от 2 июня 2023 г. № 47-12 Об изменении административно-территориального устройства Климовичского района Могилевской области.

Склад У склад сельсавета ўваходзілі 25 населеных пунктаў (2015 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі Арцёмаўка вёска 9 5 Васілёўка вёска 7 7 Васькоўка вёска 7 3 Галічы вёска 19389 Завідаўка вёска 129 Заходы вёска 42 Іванава Слабада вёска 8536 Казусёўка вёска 2414 Касперка вёска 22 Лядзешня вёска 64 Малышкавічы аграгарадок 381130 Мацяёўка вёска 54 Мікалаеўка вёска 106 Недзведзь вёска 7637 Післяціна вёска 75 Пожар вёска 11 Пуцімель вёска 96 Пятроўка вёска 22 Сабалёўка вёска 44 Сакалоўка вёска 22 Селішча вёска 169 Стайкі вёска 2717 Сураў вёска 33 Фядотава Буда вёска 3722 Якубаўка вёска 116Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) складала 506 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,4 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.Станам на 1 студзеня 2015 года у Галіцкім сельсавеце пражывала 940 чалавек.Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 535 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2023 годзе