Абдул Фатах ас-Сісі (нар. ) — егіпецкі палітычны і ваенны дзеяч. Шосты прэзідэнт Егіпта з 8 чэрвеня 2014 года. Фельдмаршал з 2014 года. Адыграў цэнтральную ролю ў ваенным перавароце 3 ліпеня 2013 года, які зрынуў папярэдняга прэзідэнта Мухамеда Мурсі.

Міністр абароны і вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Егіпта з 12 жніўня 2012 года па 27 сакавіка 2014 года, старшыня Вышэйшага савета ўзброеных сіл з 12 жніўня 2012 года па 27 сакавіка 2014 года, намеснік прэм’ер-міністра з 16 ліпеня 2013 года па 27 сакавіка 2014 года.

У 2013 годзе ён прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту, у 2014 годзе быў абраны прэзідэнтам з трыумфальнымі 97 % «за», на наступных выбарах, у 2018 годзе, перамог з тымі ж 97 % «за». У 2019 годзе правёў рэфэрэндум аб змене Канстытуцыі, які даў магчымасць яму заставацца ва ўладзе да 2030 годаsvaboda.org.

Катэгорыя:Прэзідэнты Егіпта