Алякса́ндр Андрэ́евіч Сама́рскі (, хут. Свістуны, цяпер Амвросіўскага раёна Данецкай вобласці, Украіна — , Масква) — савецкі і расійскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі матэматычнага мадэліравання і вылічальнага эксперыменту. Акадэмік РАН (1976; член-карэспандэнт 1966). Замежны член НАН Беларусі (2000). Герой Сацыялістычнай Працы (1979).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1945). З 1953 у Інстытуце прыкладной матэматыкі АН СССР, з 1990 у Інстытуце матэматычнага мадэліравання РАН (у 1990—1998 дырэктар).
Навуковы ўклад Навуковыя працы па матэматычнай фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі нелінейных працэсаў, вылічальнай матэматыцы.
Пабудаваў агульныя тэорыі , ітэрацыйных метадаў рашэння сетачных ураўненняў. Распрацаваў новыя прынцыпы апраксімацыі мнагамерных задач, аналітычныя і лікавыя метады рашэння актуальных задач ядзернай фізікі, фізікі плазмы, цеплаправоднасці і інш. Правёў разлік і дынамікі выбуху тэрмаядзернага зараду.
Сааўтар адкрыцця ў плазме, адзін са стваральнікаў тэорыі рэжымаў з абвастрэннем у нелінейных суцэльных асяроддзях.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР 1954. Ленінская прэмія 1962.
Творы Математическое моделирование: Идеи. Методы. Примеры. М., 1997 (разам з А. П. Міхайлавым). Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з П. М. Вабішчэвічам, П. П. Матусам). Уравнення математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А. М. Ціханавым). Численные методы математической физики. М., 2000 (разам з А. У. Гуліным).
Літаратура
А. А. Самарский: (К 80-летию со дня рождения) // Дифференц. уравнения. 1999. Т. 35, № 2.
Спасылкі Аляксандр Андрэевіч Самарскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Выкладчыкі МФТІ Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Расіі Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ