Мейшты або Мейкшты С. 272., таксама Ме́йкштай () — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Рымшанаўскай сянюніі. Размешчана за каля 13 км на поўдзень ад Рымшанаў, на граніцы з Беларуссю. Адміністрацыйны цэнтр сянюнайціі.
Гісторыя У 1663 годзе згадваецца ў складзе Браслаўскага павета Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. SA, b. 2. У другой палове XVIII стагоддзя цэнтр маёнтка ў Браслаўскім павеце.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Мейшты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім (з 1836 года Новааляксандраўскім павеце).
Гэта быў маёнтак, даўняе ўладанне Нарушэвічаў. Праз вена ўладанне перайшло да Аўгусціна Ваўжэцкага. Пазней праз Паўліну, дачку Юзафа Ваўжэцкага, жонку генерала Міхала Мейштовіча, перайшло да роду Мейштовічаў. Сын генерала, Шымон, наладзіў у Мейштах гаспадарку і збудаваў палац, замаляваны Напалеонам Ордам.
У 1915 годзе Мейшты занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
У выніку польска-літоўскай вайны тэрыторыя апынулася ў складзе Польшчы, у гміне Відзы Браслаўскага павета. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939 года тэрыторыя перададзена Літве.
З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Вядомы асобы
Тамаш Ваўжэцкі Язэп Булак-Булаховіч Станіслаў Булак-Балаховіч
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рымшэўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Ігналінскага раёна