Пераўскі́т — мінерал падкласа складаных аксідаў, тытанат кальцыю, CaTiO.
Апісанне У складзе пераўскіту 29,48 % кальцыю, 35,22 % тытану, прымесі ніобію і рэдказямельных элементаў. Крышталізуецца ў рамбічнай, некаторыя разнавіднасці ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае крышталі, друзы, зярністыя агрэгаты. Колер буравата-чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,98—4,26Перовскит // Каталог Минералов г/см³. Крохкі. Бляск алмазны, паўметалічны, металічны. Раскладаецца ў кіпячай сернай кіслаце. Сегнетаэлектрык.
Паходжанне і радовішчы Пераўскіт утвараецца ў магматычных ультраасноўных і шчолачных пародах, скарнах, карбанатытах. Намнажаецца ў россыпах.
Упершыню знойдзены на Урале нямецкім мінералогам Густавам Разэ () у 1839 годзе. Названы ў гонар дзяржаўнага дзеяча Расійскай імперыі, калекцыянера мінералаў, графа Л. А. Пяроўскага.
Радовішчы пераўскіту ў Расіі (Урал, Кольскі паўвостраў), Швейцарыі, Аўстрыі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі.
Выкарыстанне Пераўскіт і яго разнавіднасці выкарыстоўваюцца ў якасці руды на атрыманне рэдказямельных элементаў цэрыевай групы, тытану і ніобію.
Літаратура
Спасылкі Перовскит // Каталог Минералов Perovskite Mineral Data // Mineralogy Database
Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Мінералы тытану Катэгорыя:Вокіслы (мінералы)