Бу́йніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Буйнічы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цішоўскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цішоўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дабрасневіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя Сялецкага сельсавета, у склад Пашкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II), у склад Вендаражскага сельсавета — 10 населеных пунктаў (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца), у склад Дашкаўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. 17 ліпеня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйнічы, сельсавет перайменаваны ў БуйніцкіРешение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12 О переименовании сельсовета . 28 снежня 2010 года ліквідавана станцыя Буйнічы, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка БуйнічыРешение Могилевского районного Совета депутатов от 28.12.2010 г. № 7-18 Об упразднении сельского населенного пункта станция Буйничи и преобразовании деревень Могилевского района в агрогородки .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 7031 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 7005 чалавек.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў (2010 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года . Брускі вёска 141 81 133 Буйнічы аграгарадок 1538 468 1596 Станцыя Буйнічы пасёлак 2488 792 2419 Бутрымаўка вёска 13 6 14 Веккер вёска 26 15 29 Галынец 1 вёска 472 197 417 Галынец 2 вёска 138 66 115 Гарадок вёска 164 72 146 Гарадшчына вёска 172 91 199 Дабрасневічы вёска 64 34 68 Зацішша вёска 20 14 17 Ракузаўка вёска 104 63 114 Савасцянавічы вёска 227 91 250 Станцыя Галынец пасёлак ... ... 432 Сташына вёска 27 20 28 Цішоўка вёска 1052 433 1054
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Буйнічы — пасёлак і чыгуначная станцыя.
Вядомыя асобы Зоя Прохараўна Цітова (1919–1995) — Герой Сацыялістычнай Працы, нарадзілася ў вёсцы Галынец 1 Сяргей Пятровіч Алейнікаў (1909—1983) — удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (19.08.1944), палкоўнік, нарадзіўся ў вёсцы Зацішша
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 118–120.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе