Брыле́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Брылі.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машанацкі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машанакі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года ў склад Мастоцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Макаўня, Макрусінка і Мацееўшчына)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. 9 снежня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Брылі, сельсавет перайменаваны ў Брылеўскі. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кадзінскага (6 населеных пунктаў: Брылі, Зылі, Каменка, Канстанцінаўка, Качурына, Малееўка) і Мастоцкага (4 населеныя пункты: Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка) сельсаветаўРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 947 чалавек, з іх 93,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Склад У склад сельсавета ўваходзіла 10 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Брылі вёска 384 151 353 Зарудзееўка вёска 65 27 48 Зылі вёска 22 16 17 Каменка вёска 23 13 19 Канстанцінаўка вёска 32 21 29 Качурына вёска 65 30 50 Макаранцы вёска 340 128 301 Малееўка вёска 15 12 13 Машанакі вёска 117 62 85 Мішкаўка вёска3719 32

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Магілёўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе