Да́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Дашкаўка.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5038 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,8 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 4895 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года Боўшава вёска 78 51 65 Дашкаўка аграгарадок 1528 … 1567 Досава Сяліба вёска 31 18 25 Красніца 1 вёска 43 27 54 Красніца 2 вёска 33 16 26 Лежнеўка вёска 177 75 136 Мяжысеткі аграгарадок 1807 644 1701 Навасёлкі вёска 176 99 171 Салтанаўка вёска 387 181 364 Стайкі вёска 179 95 140 Сялец вёска 692 163 687 Туманаўка вёска 22 15 30 Чарназёмаўка вёска 57 23 52 Чарназёмаўка пасёлак 24 9 20 На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дашкаўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў.

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Новая Лежнеўка — вёска. Няфёдаўка — вёска.

Славутасці Помнік-капліца ў гонар перамогі ў бітве пад Салтанаўкай у 1812 годзе Сядзіба Жукоўскіх (пачатак XVIII ст.) з паркам у Дашкаўцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2(т.3). С. 212—213

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе