Плошча Янкі Купалы — плошча ў горадзе Ашдод (Ізраіль). Названа ў гонар народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Гісторыя У 2012 годзе ў Ашдодзе з'явілася плошча імя Янкі Купалы ў гонар 130-годдзя з дня яго нараджэння. 29 снежня 2015 года на плошчы быў урачыста адкрыты памятны знак у гонар паэта (скульптар — Уладзімір Паін)Памятны знак Янку Купалу ўрачыста адкрыты ў ізраільскім Ашдодзе. На мармуровым помніку — бронзавыя надпісы па-беларуску і на іўрыце, аліўкавая галінка і факсімільны подпіс паэта. Унізе выгравіраваны беларускі нацыянальны арнаментУ ізраільскім Ашдодзе на плошчы Янкі Купалы ўсталяваны памятны знак з надпісам па-беларуску і на іўрыце.
Пасля адкрыцця памятнага знака на плошчы штогод праводзяцца Купалаўскія чытанніЛитературные чтения в Ашдоде. В Ашдоде, у памятника белорусскому поэту Янке Купале, прошли литературные чтения.
Размяшчэнне Плошча Янкі Купалы знаходзіцца ў раёне Тэт-Ваў на скрыжаванні вуліц Мота Гур і Ротшыльд.
Галерэя
Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы Катэгорыя:Ашдод Катэгорыя:2012 год у Ізраілі Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:Плошчы Ізраіля