«Preisner’s Music» () — першы канцэртны альбом польскага кампазітара Збігнева Прайснера, выпушчаны лэйблам «Virgin Records» у 1995 годзе. У аснову альбома лёг канцэрт, які адбыўся 15 чэрвеня 1995 года ў саляной шахце ў Вялічцы. На канцэрце была выканана музыка, напісаная да фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага «Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі» і «Тры колеры», акрамя таго ў канцэртную праграму ўвайшлі кампазіцыі з кінастужак «Гульні ў палях Госпада», «Еўропа Еўропа», «Калі мужчына кахае жанчыну», «Парывы жадання», «Патаемны сад», «Шкода», «Экспрапрыяцыя».

Выканаўцы У запісе альбома прымалі ўдзел наступныя калектывы і выканаўцы: Аркестр — Дырыжор аркестра — Хор — Варшаўскі камерны хор Дырыжор хора — Дзіцячы хор — Дзіцячы хор Кракаўскай філармоніі Дырыжор дзіцячага хора — Лідыя Халонь Салісты: Эльжбета Таварніцка — сапрана  — контртэнар  — саксафон Ежы Клочэк — віяланчэль  — скрыпка Пётр Квасьны — скрыпка  — фартэпіяна Яцак Асташэўскі — блокфлейта Анна Сікожак-Олек — арфа  — гітара

Спіс кампазіцый

Выхад Канцэрт у Вялічцы

Поспех фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага, які не ў малой ступені быў дасягнуты і дзякуючы музыцы Збігнева Прайснера, прынёс кампазітару міжнароднае прызнанне, а таксама паспрыяў кар’еры Прайснера ў Еўропе і Злучаных Штатах. У першай палове 1990-х гадоў ён напісаў музыку для фільмаў англійскага рэжысёра Джона Ірвіна («Экспрапрыяцыя»), бразільца Эктара Бабенка («Гульні ў палях Госпада»), француза Луі Маля («Шкода»), канадскай рэжысёркі Леа Пул («Парывы жадання»), мексіканца Луіса Мандокі («Калі мужчына кахае жанчыну»), а таксама для шэрагу фільмаў польскай рэжысёркі Агнешкі Холанд («Еўропа Еўропа», «Аліўе Аліўе», «Патаемны сад»).

У гэты час на творчым шляху Прайснера паўстала пытанне: ці мае яго кінамузыка самакаштоўнасць і незалежнасць ад кіно? Каб адказаць сабе на гэтае пытанне Прайснер даў свой першы канцэрт. Гэта адбылося 15 чэрвеня 1995 года ў саляной шахце ў Вялічцы. На канцэрце гучала музыка Прайснера з кінастужак Кшыштафа Кеслёўскага, Агнешкі Холанд, Луі Маля ды іншых у выкананні Варшаўскага сімфанічнага аркестру, Варшаўскага камернага хору, хлапечага хору Кракаўскай філармоніі і салістаў. Канцэрт завяршыўся доўгай авацыяй стоячы.

Запіс канцэрта быў выпушчаны асобным альбомам «Preisner’s Music». Адмысловыя гонгі разбіваюць канцэрт на пяць сэнсавых частак: пасля ўступнай мелодыі з фільма «Экспрапрыяцыя» гучыць шэраг мелодый з кінацыкла «Дэкалог» Кшыштафа Кеслёўскага; у другую частку ўвайшлі «Марыянеткі» з «Падвойнага жыцця Веранікі» і некалькі кампазіцый з фільма «Патаемны сад» Агнешкі Холанд; трэцяя частка ўключае ў сябе саўндтрэкі фільмаў «Парывы жадання» ( Леа Пул), «Гульні ў палях Госпада» (рэж. Эктар Бабенка), «Шкода» (рэж. Луі Маль), «Калі мужчына кахае жанчыну» (рэж. Луіс Мандокі), «Еўропа Еўропа» (рэж. Агнешка Холанд); у чацвёртай частцы гучыць кінамузыка, дзе вядучую ролю іграе вакалістка Эльжбета Таварніцка; завяршаюць канцэрт найбольш вядомыя творы Прайснера, напісаныя да фільма Кшыштафа Кеслёўскага «Падвойнае жыццё Веранікі» і трылогіі «Тры колеры».

На дыску «Preisner’s Music» значацца наступныя словы Прайснера:

Выпуск альбома У выглядзе альбома «Preisner’s Music» быў выпушчаны 27 кастрычніка 1995 года лэйблам «Virgin Records». Альбом атрымаў высокую папулярнасць у Польшчы, у 1996 годзе двойчы прысудзіў альбому статус плацінавага дыска.

Крыніцы

Спасылкі

«Preisner’s Music» на сайце «AllMusic» «Preisner’s Music» на сайце «Discogs» «Preisner’s Music» на сайце «»

Катэгорыя:Альбомы Збігнева Прайснера Катэгорыя:Альбомы 1995 года Катэгорыя:Канцэртныя альбомы Катэгорыя:Альбомы Virgin Records