Часлаў Будзька або Чэслаў Будзька () — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік.
Біяграфія Сын Эдварда Будзькі.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, аддзел гісторыі гуманістычнага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя (1938). Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза, супрацоўнічаў з беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі Заходняй БеларусіЮрэвіч Л. Літаратурны рух…, актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы. За нацыянальную дзейнасць пазбаўлены права працаваць па спецыяльнасці. З прычыны пераследу і беспрацоўя выехаў у Варшаву, потым у Кельцы. Працаваў у кааператыве «Społem». У 1939—1941 гадах жыў у Вільні, працаваў у выдавецтве, у час 2-й сусветнай вайны знаходзіўся ў Германіі.
У першыя паваенныя гады жыў у лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце, працаваў настаўнікам гісторыі і беларускай мовы ў мясцовай Беларускай гімназіі імя Максіма Багдановіча. У 1946 годзе ў Ватэнштэце выдаў беларускі пераклад фрагмента «Запісак» сакратара караля Стэфана Баторыя Рэйнгольда Гейдэнштэйна пра аблогу Полацка ў 1579 годзе — «„Пад Полацкам дажджы“ (Запіскі з 1579 году)», 44 старонкі з ілюстрацыяміBelarusian publishing in the West: a bibliography: [this bibliography marks the centennial of the Belarusian newspapers, Naša Dola and Naša Niva] = Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія / Vitaut Kipel, Zora Kipel; edited by Jerzy Garbinski & Liavon Yurevich; Belarusian Institute of Arts and Sciences; Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies. — New York—Warsaw: Belarusian Institute of Arts and Sciences — Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies, 2006. — XVI, 841 p. — P. 45. — (Bibliographic series; N 7). — ISBN 83-8919-142-3..
У 1948—1951 гадах жыў у Вялікабрытаніі, з 13 снежня 1948 — член Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. З 1951 года жыў у ЗША, у Чыкага. Быў актывістам Чыкагскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА). Апроч асноўнай працы, займаўся грамадска-асветніцкай дзейнасцю, гістарычнымі даследаваннямі, праектаваннем вышыванак і дываноў. У 1968 годзе Часлаў Будзька выдаў фотаспосабам кнігу папулярнай гісторыі Беларусі Адама Станкевіча «Пазнайма нашую мінуўшчыну»Belarusian publishing in the West… — P. 290.. У 1970—1971 годзе сумесна з Вацлавам Пануцэвічам выдаў фатаграфічным спосабам асобныя артыкулы пра беларусаў і беларускае пытанне Юзафа Лабадоўскага «Litwa i Białoruś».
Чэслаў Будзька перадаў значную колькасць кніг і матэрыялаў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. За сямейным жаданнем прыватны архіў Будзькі захоўваецца ў Immigration History Research Center, University of Minnesota (311 Andersen Library, 221—21st Avenue South, Minneapolis, MN 55455-0439).
Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе, прыгарадзе Чыкага.
Творы Da historyi nacyjanalnaha uśviedamleńnia. — Oldenburg, 1947. — 19 s. Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью Ёрку. — Чыкага, 1960. — 2 с. (сцягі беларускіх ваяводстваў) Беларускі [А]рнамэнт: [Альбом]. — [Чыкага], 1979. — 20 с. Беларускі Арнамэнт = Byelorussian Ornament. — [Chicago], 1979. — 20 с. (арнаменты для вышыўкі) Кніжка аб Івашку Гарнастаю. Т. I. — Чыкага: [выданне аўтара], 1955. — X, 423 с. Узоры да вышываньня падушак. — Чыкага: [друкаваў Мікола Прускі, 1979. — 34 с.]
Крыніцы
Літаратура
Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў (зборнік успамінаў). — Мн., 2007; Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; Пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 620 с. — С. 524. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18). — ISBN 978-985-6887-63-8; Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук. рэд. А. Глагоўская, В. Харужы. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с. — ISBN 83-909009-9-8; .
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Памерлі ў Чыкага