Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў (Мінгарсавет) — заканадаўчы прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі горада Мінска. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 4 гады.
Гісторыя Заснаваны ў лютым 1917 года як Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
У часы жнівеньскага путча, 29 дэпутатаў заклікалі жыхароў не падпарадкоўвацца путчыстам.
Склад
Фракцыя Кол-ць дэпутатаў Беспартыйныя 48 КПБ 5 РППС 2 БССП 2
ПартыяКолькасць дэпутатаў20142018 Ліберальна-дэмакратычная партыя 0 1 Аб’яднаная грамадзянская партыя 0 0 Партыя БНФ 0 0 Камуністычная партыя Беларусі 5 6 Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» 0 0 Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 0 0 Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 2 5 Беларуская патрыятычная партыя 0 1 Беларуская партыя «Зялёныя» 0 0 Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ 0 0 Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» 0 0 Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 0 0 Рэспубліканская партыя 0 0 Беларуская аграрная партыя 0 1 Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 2 3 Партыя свабоды і прагрэсу 0 0 Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 0 0 Беларуская партыя працоўных 0 0 Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) 0 0 Для прыцягнення маладых людзей у сістэму мясцовага самакіравання, а таксама іх прававой і палітычнай сацыялізацыі ў 2007 годзе Рашэннем Прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў заснаваны першы орган маладзёжнага парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь — Маладзёжная палата пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў.
Інфармацыя пра выбары Апошнія выбары адбыліся 23 сакавіка 2014 года.
Паўнамоцтвы гарадскога Савета Паводле арт. 121 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь да выключнай кампетэнцыі Мінгарсавета адносяцца:
зацвярджэнне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, бюджэту горада Мінска і справаздач аб іх выкананні; усталяванне мясцовых падаткаў і збораў; вызначэнне парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю; прызначэнне мясцовых рэферэндумаў; зацвярджае кандыдатуру старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прызначанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; выбірае 8 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад горада Мінска.
Камісіі мандатная, па галоснасці, самакіраванні, правапарадку і міжнародных сувязях. па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэту. па ахове здароўя і сацыяльнай абароне. па адукацыі, навуцы, культуры і спорту. па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі. па маладзёжнай палітыцы і сувязях з грамадскімі арганізацыямі. па будаўніцтве, жыллёвай палітыцы, землекарыстанні і экалогіі па камунальнай уласнасці і прыватызацыі. па спажывецкім рынку, прадпрымальніцтве і рэкламе.
Члены Савета рэспублікі ад горада Мінска Ала Мікалаеўна Бодак Міхаіл Сяргеевіч Орда Канстанцін Усцінавіч Вільчук Сяргей Кімавіч Рахманаў Кацярына Мікалаеўна Дулава Алег Алегавіч Румо Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна
Гл. таксама Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:Абласныя саветы Беларусі Катэгорыя:Гарадскія саветы Беларусі