Мезаа́там — атам, у якім адзін з электронаў заменены адмоўнымі мюонам () ці адронам (-, -мезонамі ці іншымі).

Існаванне мезаатамаў прадказаў амерыканскі фізік Дж. Уілер у 1949 (эксперыментальна даказана ў 1970).

Утвараюцца пры тармажэнні пучкоў зараджаных часціц у рэчыве і захопе іх кулонаўскім полем ядра на мезаатамныя ўзроўні энергіі. Пры гэтым мезаатам знаходзіцца ў высокаўзбуджаным стане, з якога ён пераходзіць у асноўны стан з выпрамяненнем гама-квантаў ці электронаў.

У мезаатаме мезоны знаходзяцца ў сотні разоў бліжэй да ядра, чым электроны, напрыклад, радыус бліжэйшай да ядра арбіты у мезаатаме свінцу амаль удвая меншы за радыус ядра, г.зн., што ў такім мезаатаме мюон асноўную частку часу праводзіць унутры ядра атама.

Найбольш вывучаны мезаатамы, якія складаюцца з пратона і , - ці -мезона. Такія мезаатамы могуць пранікаць унутр электронных абалонак атамаў, набліжацца да іх ядраў і выклікаць шматлікія працэсы: утварэнне мезамалекул, каталіз ядзерных рэакцый, перахоп мезонаў ядрамі іншых атамаў.

Спецыфіка захопу і выпрамянення мезонаў дазваляе вывучаць хімічную структуру малекул, памеры і форму ядраў, размеркаванне пратонаў і нейтронаў у ядрах.

Гл. таксама Мюонны каталіз Мезонная хімія

Літаратура С. 257—258. Ким Е. М. Мезонные атомы и ядерная структура: Пер. с англ. М., 1975.

Спасылкі Мезоатомы // Физическая энциклопедия.

Катэгорыя:Атамы Катэгорыя:Фізічная хімія Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц