Ацмі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ацмінава. Плошча 12 292 га.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 22 жніўня 2017 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Уселюбскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 272 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1826 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 80,0 % — беларусы, 9,9 % — рускія, 8,0 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Насельніцтва, жыхароў: 597 (2008 г.), 620 (2009 г.), 455 (2017 г.)http://novgazeta.by/v-novogrudskom-rayone-reorganizovan/ В Новогрудском районе реорганизованы некоторые сельсоветы .
Склад У склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Альхоўка вёска 51 Ацмінава аграгарадок 328 Бердаўка вёска 38 Генюшы вёска 25 Гніліца вёска 1 Дзетамля вёска 35 Лаўскія вёска 4 Лешчанка вёска 134 Малачкі вёска 4
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Любчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе