Бацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бацэвічы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Запольскага і Усохскага сельсаветаў, у склад Любоніцкага сельсавета Кіраўскага раёна перададзена вёска ІгнацоўкаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. У 1977 годзе скасаваны хутар МакаўеРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557)., 23 снежня 2021 года — хутар СотнаеРешение Кличевского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 18-10 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Кличевского района Могилевской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1791 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1460 чалавек.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 20 населеных пунктаў (2009 г., 2019 г.):
+ Назва Статус Плошчаhttp://pravo.by/upload/docs/op/D916m0077605_1468962000.pdf, га 2007 2009 2019 Асавы вёска 38,28 26 22 6 Бацэвічы аграгарадок 227,28 788 730 643 Бярозаўка вёска 21,66 20 20 16 Ворліна вёска 44,08 93 74 48 Вялікая Старына вёска 11,42 13 9 7 Дуброва вёска 29,28 48 32 12 Заполле аграгарадок 136,9 559 527 509 Красны Бераг вёска 1,81 3 — 2 Любічы вёска 25,47 24 18 9 Люціна вёска 27,24 37 22 8 Малая Вольса вёска 50,32 84 66 39 Міхалоўка вёска 5,69 9 7 7 Новы Спор вёска 13,81 9 6 — Пабеда вёска 21,32 6 6 5 Пад’яблынька вёска 6,01 3 2 — Стары Спор вёска 6,19 3 7 1 Усохі вёска 107,36 240 204 133 Чырвоная Ніва вёска 13,36 10 11 2 Юзафін вёска 24,86 28 23 12 Якімава Ляда вёска 2,73 7 5 1
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Сотнае — хутар.
Вядомыя асобы Іван Вітальевіч Гушчын (1934—1938) — доктар юрыдычных навук (1988), прафесар, нарадзіўся ў вёсцы Стары Спор. Аркадзь Антонавіч Смоліч (1891—1938) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі, прафесар (1927), нарадзіўся ў вёсцы Бацэвічы.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. С. 335—336.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе