До́ўгаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Доўгае.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Доўгаўскі (Даўжанскі) сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубенскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., 21 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Ядрына-Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Ганчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Малінне, Свёкрава і Сіманаўка)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 28 верасня 2015 года ў склад сельсавета з Патоцкага сельсавета перададзена вёска Жалезная БаравінаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 28 сентября 2015 г. № 13-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области, 13 красавіка 2018 года — перададзены 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 875 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 831 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 34 населеныя пункты:

+ Назва Статус Аляксандраўка вёска Бабоўка вёска Брусы вёска Брылёўка вёска Веснік вёска Вішнёўка вёска Вонічы вёска Ганчанскі пасёлак Гонча вёска Гулы вёска Даўжанка вёска Доўгае аграгарадок Драні вёска Дубно вёска Жалезная Баравіна вёска Загацце вёска Закупленне вёска Залічынка вёска Звальня вёска Калічонка вёска Малінне вёска Мілое пасёлак Мяжное вёска Новая Слабодка вёска Падгор’е вёска Падстружжа вёска Рагі вёска Развадава вёска Свёкрава вёска Сіманаўка вёска Тачышча вёска Церахаў Бор вёска Ядраная Слабада вёска Ялоўка вёска

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чачэвіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе