Марыя Агасаўна Гулегіна (нар. , г. Адэса) — беларуская артыстка оперы (сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1987).

Біяграфія Скончыла ў 1983 годзе Адэскую кансерваторыю па класе А. В. Джамагорцян і атрымала запрашэнне ў Беларусь. У 1983—1987 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1990 года выступае на вядучых оперных сцэнах свету («Метраполітэн-опера», «Ла Скала», «Ковент-Гардэн», Гамбургская і Венская оперы і інш.).

Творчасць Сярод оперных вобразаў, створаных на беларускай сцэне: Разіна («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Лізавета, Аіда («Дон Карлас», «Аіда» Д. Вердзі), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага). Выконвала сольную партыю сапрана ў харэаграфічнай кантаце «» К. Орфа.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі