Ю́хнаўка, Раго́зніца — рака ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана). Даўжыня 15 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 87,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7‰. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Грыцкі Ваўкавыскага раёна, цячэ па ўсходніх схілах Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зальвянку за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Боркі. Пойма ад вытоку да вёскі Малая Рагозніца пераважна забалочаная. Рэчышча на працягу 9,5 км (ад вёскі Малая Рагозніца да вусця) каналізаванае. Каля вёскі Вялікая Рагозніца створана сажалка (плошча 0,22 км²). За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забалацце да вусця па правабярэжжы прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Мастоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Зэльвянкі