Анатоль Мітрафанавіч Мазурэ́нка (, Гарадок, Буда-Кашалёўскі раён — ) — вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992)Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь и Совета Министров Республики Беларусь «О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 1992 года в области науки и техники».

Біяграфія А. М. Мазурэнка нарадзіўся ў пасёлку Гарадок, Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У 1961 годзе скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. З 1963 г. у Інстытуце фізікі цвёрдага цела АН БССР (сучасны Аб’яднаны інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі). Займаў пасаду загадчыка Лабараторыі сінтэзу звышцвёрдых матэрыялаў.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па фізіцы і тэхніцы высокага ціску. Займаўся даследаваннямі фазавых пераўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляродзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышталічных матэрыялаў.

Сярод апублікаванага: Алмазообразование и взаимодействие в системе углерод—бор при высоком давлении и температуре (в соавторстве) // Неорганические материалы, 1995, т. 31, № 1.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992) — за распрацоўку навуковых асноў сінтэзу звышцвёрдых інструментальных матэрыялаў, разам з калектывам аўтараў.

Літаратура

Спасылкі 21 марта: этот день в истории

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі