Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гомель) — каталіцкі касцёл, які існаваў у Гомелі з пачатку XIX стагоддзя да сярэдзіны XX стагоддзя.

Гісторыя Каталіцкі касцёл у Гомеле быў пабудаваны насупраць праваслаўнага сабора на рагу вуліц Замкавай і Фяльдмаршальскай. Быў пабудаваны ў 1818—1822 гадах па загаду графа Румянцава паводле праекта архітэктара Джона Кларка. Касцёл быў закрыты ў міжваенны перыяд XX стагоддзя, а ў 1938 годзе разбураныhttp://www.radzima.org/be/object/6239.html Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на radzima.org. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца праезжая частка вуліцы.

Новы касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі будуецца ў Гомелі праз 80 год. У 2013 годзе біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка заснаваў парафію, якая атрымала пляцоўку пад будову касцёла на ўскрайку горада.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура Морозов В. Ф., Гомель классический: эпоха, меценаты, архитектура, изд. «Четыре четверти», Минск 1997

Спасылкі Кароткая гісторыя касцёла

Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гомеля Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Гомеля Катэгорыя:Плошча Леніна (Гомель) Катэгорыя:Збудаванні Гомеля ў стылі класіцызм Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Джона Кларка