Тобіяс Вендль (; ) — нямецкі саначнік, які выступае за зборную Германіі на двухмесных санках у пары з Тобіясам Арльтам. Шасціразовы чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў, дзесяціразовы чэмпіён свету, шасціразовы чэмпіён Еўропы.
З’яўляецца уладальнікам сярэбранага медаля чэмпіянату свету 2008 года ў Обергофе, ён заняў другое месца па выніках парных мужчынскіх заездаў. На чэмпіянаце Еўропы 2010 года ў Сегулдзе Вендль выйграў срэбра і бронзу, першая ўзнагарода дасталася яму за змаганні паміж двойкамі, а другая за ўдзел у змяшанай камандзе. На сусветным першынстве 2013 года ў канадскім Уістлеры выйграў адразу два залатыя медалі, у мужчынскім парным разрадзе і ў змяшанай эстафеце.
Двухразовы залаты прызёр (двухмесныя сані ў пары з Тобіясам Арльтам) Алімпійскіх гульняў у Сочы 2014 у мужчынскім парным разрадзе і ў эстафеце.
Зноскі
Катэгорыя:Саначнікі Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па санным спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года