Дом па Ленінскай вуліцы, 13 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму.
Гісторыя Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы як жылы дом архірэйскага двара. У савецкі час выкарыстоўваўся як жылы.
У маі 1999 г. Магілёўскі гарвыканкам выдзеліў для размяшчэння службовых памяшканняў і выставачнай залы Музея гісторыі Магілёва 1-ы паверх будынка, дзе музей прыняў першых наведвальнікаў. Спачатку дзейнічалі зменныя выстаўкі, 30 лістапада 2005 г. адкрылася экспазіцыя «Магілёў часоў магдэбургскага права, 16 — 18 ст.»Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 559 с.. Пасля адбудовы гарадской ратушы ў 2008 годзе музей пераведзены ў яе.
Архітэктура
Складаецца з двухпавярховага Г-падобнага ў плане жылога корпуса, які тарцовым фасадам выходзіць на вул. Ленінскую, і далучанага да яго з боку двара адпапавярховага драўлянага крыла. Сцены мураванага корпуса гладкія, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падзелены міжпаверхавым карнізным паяском і завершаны тонкапрафіляваным карнізам. На першым наверсе размяшчаліся крамы, на другім — жылыя пакоі, у драўляным крыле — гаспадарчыя памяшканні і склады. Унутраная планіроўка часткова зменена.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Стары горад (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі класіцызм Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Магілёве