Чарнаго́сніца — рака ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня ракі 7 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 185 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выцякае з Астровенскага возера з паўночнага ўсходу, за 1 км на захад ад вёскі Дуброва, вусце каля вёскі Будзілава. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,3 км каналізаванае, далей звілістае, шырынёй 5—6 м.

Кала левага берага ракі вёска Равякі.

Літаратура

Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Катэгорыя:Рэкі Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны