Іры́на Вале́р’еўна Ле́шчанка (у дзявоцтве Крыўко; нар. , , Віцебская вобласць) — беларуская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў эстафеце. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2018).

Спартыўная кар’ера На міжнародных спаборніцтвах Ірына Крыўко дэбютавала ў 2009 годзе на Чэмпіянаце свету сярод юніёраў у канадскім Кенмары, дзе ў першай індывідуальнай гонцы заняла чацвёртае месца, прайграўшы канадскай біятланістцы Ёлен Оду амаль 10 секунд, у спрынце была 14-й і ў пасьюце — восьмая. Першы свой медаль Ірына разам з Нэлей Нікалаевай і Дар’ей Несцерчык заваявала, заняўшы другое месца ў эстафеце, саступіўшы расійскімі дзяўчатам. На наступным Чэмпіянаце свету сярод юніёраў у 2010 годзе, які праходзіў у шведскім Турсбю, Ірына ў індывідуальнай гонцы была пятай, у спрынце чацвёртай, саступіўшы польке Моніцы Хойніш, у пасьюце — сёмая і ў эстафеце разам з Дзіянай Маскаленка і Дар’ей Несцерчык заваявала бронзавы медаль. Неўзабаве пасля гэтага Ірына дэбютуе на Адкрытым чэмпіянаце Еўропы па біятлону ў спартыўным цэнтры Тэхвандзі Отэпя, Эстонія і займае 18-е месца ў індывідуальнай гонцы, 15-е ў спрынце і 17-е ў пасьюце, у змешанай эстафеце разам з Алай Талкач, Аляксандрам Мінгалевым і Арцёмам Лешчанка была пятай.

Сезон 2010/2011 Ірына пачынае з выступленняў на этапах Кубка IBU і ў першай ж гонцы здабывае свае першыя ачкі, заняўшы 39 месца ў спрынце. Аднак, на этапах Кубка IBU Ірыне не ўдалося паказаць высокія вынікі, самым лепшым яе дасягненнем стала 19 месца ў пасьюце на этапе ў Аўстрыі.

На трэцім у сваёй кар’еры Чэмпіянаце свету сярод юніёраў у чэшскім Нове Места-на-Мораве ў 2011 годзе Ірына была 12-й у спрынце, 20-й у пасьюце і 14-й у індывідуальнай гонцы. У эстафеце разам з Дзінарай Алімбекавай і Дар’ей Несцерчык была 11-й. Неўзабаве пасля гэтага на Адкрытым чэмпіянаце Еўропы па біятлону ў італьянскім мястэчку Масэрыя (камуна Рачынес), размешчаным у даліне Валь-Рыдана, Ірына была 9-й у індывідуальнай гонцы, 11-й у спрынце і 8-й у пасьюце. Першы свой медаль на Адкрытым чэмпіянаце Еўропы па біятлону Ірына заваявала ў змешанай эстафеце разам з Дар’ей Несцерчык, Аляксеем Абромчыкам і Аляксандрам Дарожка.

Сезон 2011/2012 Ірына пачынае з выступленняў на этапах Кубка IBU, аднак, выступіўшы толькі на другім этапе ў італьянскім Валь-Рыдане, яна дэбютуе на этапах Кубка міру ў аўстрыйскім Гохфільцэне і займае 46-е месца ў спрынце, у наступнай гонцы праследавання Ірына зарабляе першыя ачкі на этапах Кубка свету, заняўшы 40 месца.

Чацвёрты Чэмпіянат свету сярод юніёраў можна назваць зорным часам Ірыны. Фінішаваўшы 20-й у спрынце з адставаннем ад лідараў 01:37 у гонцы пераследу, Ірына, дапусціўшы 3 промахі, фінішуе 3-яй, прайграўшы ўсяго 11 секунд Вользе Галіч, якая стартавала на 34 секунды раней Ірыны і таксама дапусціла 3 промахі.

Дэбют на Чэмпіянаце свету ў 2012 годзе апынуўся для Ірыны правальным — стартаваўшы ў індывідуальнай гонцы, яна не змагла фінішаваць.

Юніёрскія і маладзёжныя дасягненні ГодМесца правядзенняУзростІндСпрПрЭстЗм2009ЧС Кенмар U19 4 14 8 2 —2010ЧС Турсбю U19 5 4 7 3 —2010ЧЕ Отэпя U19 18 15 17 — 52011ЧС Нове Места U21 14 12 20 11 —2011ЧЕ Валь-Рыдана U21 9 11 8 — 32012ЧС Контыялахты U21 14 20 3 9 —

Удзел у Чэмпіянатах Еўропы ГодМесца правядзенняІндСпрПрЭст2014ЧЕ Нове-Места3 15 2212015ЧЕ Отэпя - 5 6 5

Статыстыка выступленняў у Кубку IBU 2010/2011 Бейтастолен Мартэла Аберціліах Нове-Места Альтэнберг Осрблье Банска Ансі/Ле Гран-БарнанПадрахункі Спр Спр Інд Спр Спр Пр Інд Спр Спр Пр Інд Спр Спр Спр Інд Спр Пр Ачковы Месца 39 20 DNS — 22 19 DNS 37 29 24 — — — — — — — 97 46 2011/2012 Эстэрсунд Валь-Рыдана Аберціліах Форні-Авольтры Ад-Мар’ен Кенмар Кенмар АльтэнбергПадрахункі Спр Спр Інд Спр СМ Спр Пр Інд Спр Эст Спр Пр Спр Спр Інд Спр Інд Спр Пр Ачковы Месца — — 24 17 — — — — — — — — — — — — — — — 41 87

Удзел у Чэмпіянатах свету ГодМесца правядзенняІндСпрПрМСЭстСм2012ЧС Рупольдынг DNF - - - - -2015ЧС Контыялахты 19 - - - 7 -2016ЧС Холменколен 64 66 - - 18 92017ЧМ Гохфільцэн 14 36 45 - 9 22

Удзел у Алімпійскіх гульнях ГодМесца правядзенняІндСпрПрМСЭстЗмЭ2018 Пхёнчхан36171726 -

Статыстыка выступленняў у Кубку свету 2011/2012 Эстэрсунд Гохфільцэн Гохфільцэн Обергоф Нове-Места Анхтольц Холменколен Контыялахты ЧС Рупольдынг Ханты-МансійскПадрахункі Інд Спр Пр Спр Пр Эст Спр Пр См Эст Спр МС Інд Спр Пр Спр Эст МС Спр Пр МС СМ Спр Пр См Спр Пр Інд Эст МС Спр Пр МС Ачковы Месца — — — — — — 46 40 — — 66 — — 59 51 81 — — 56 49 — — 61 — — — — DNF — — 50 46 — 1 98 2012/13 Эстэрсунд Гохфільцэн Паклюка Обергоф Рупольдынг Анхтольц Нове Места Холменколен Сочы Ханты-МансійскПадрахункі См Інд Спр Пр Спр Пр Эст Спр Пр МС Эст Спр Пр Эст Спр Мс Спр Пр Эст См Спр Пр Інд Эст МС Спр Пр МС Інд Спр Эст Спр Пр МС Ачковы Месца — 66 68 — 42 53 — 52 53 — — 34 53 — 68 — — — — — — — — — — — — — — — — — — — 7 73

Заўвагі Інд — індывідуальная гонка Пр — гонка праследавання Спр — спрынт МС — мас-старт Эст — эстафета Зм — змешаная эстафета DNS — спартсмен быў заяўлены, але не стартаваў DNF — спартсмен стартоваў, але не фінішаваў LAP — спартсмен па ходу гонкі (для гонак праследавання і мас-стартаў) адстаў ад лідара больш чым на круг і быў зняты з трасы DSQ — спартсмен дыскваліфікаваны — − спартсмен не ўдзельнічаў у гэтай гонцы

Агульны залік у Кубку свету 2017—2018 — 20-е месца (383 ачкоў) 2016—2017 — 39-е месца (185 ачкоў) 2015—2016 — 54-е месца (85 ачкоў) 2014—2015 — 55-е месца (100 ачкоў) 2012—2013 — 90-е месца (7 ачкоў) 2011—2012 — 98-е месца (1 ачко)

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Спасылкі

Профіль на сайце Алімпійскіх гульняў 2018 года

Катэгорыя:Біятланісткі Беларусі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года