Падгор’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Падгор’е.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Амхаўскі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Амхавая. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нядашава, сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 30 лістапада 2016 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Нядашава 1 у вёску Падгор’е. 16 сакавіка 2017 года Нядашаўскі сельсавет перайменаваны ў Падгор’еўскі сельсавет.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1514 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,2 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1106 чалавек.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009 Амхавая 1 вёска 358 120 325 Амхавая 2 вёска 21 16 22 Быстрык вёска 56 38 51 Галяні 1 вёска 30 21 28 Галяні 2 вёска 6 3 13 Дары вёска 56 37 60 Дубінка 1 вёска 32 23 31 Дубінка 2 вёска 26 19 18 Запруддзе вёска 80 53 73 Зімніца вёска 88 36 85 Князеўка вёска 123 63 111 Нядашава 1 вёска 99 53 83 Нядашава 2 вёска 22 16 22 Падгор’е вёска 534 180 521 Пятровічы вёска 12 11 18 Сідараўка вёска 17 13 24 Стужыца вёска 41 32 29
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Галлё — вёска.
Славутасці Свята-Успенская царква ў вёсцы Галяні 1 (1903).
Вядомыя асобы
Іван Якаўлевіч Парфёненка (нар. 1929) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971), нарадзіўся ў вёсцы Галяні 1. Міхаіл Ягоравіч Раманькоў (1926—1966) — Герой Савецкага Саюза (1945), нарадзіўся ў вёсцы Дубінка 1.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе