Гуманітарны недзяржаўны інстытут у Брэсце — недзяржаўная ВНУ, якая дзейнічала ў Брэсце ў 1990-х гадах.

У 1996 годзе юрыдычны адрас Інстытута быў па вуліцы Я. Купалы, д. 109Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. — Мн.: НМЦэнтр, 1996. — 206 с. — C. 175., а ў 1998 годзе па вуліцы Паўночны Гарадок, 3/16Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе. — Мн.: НМЦэнтр, 1998. — 264 с. — C. 236., дзе з 2001 года знаходзіцца другі навучальны корпус Брэсцкага філіяла прыватнай установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі «Каледж бізнесу і права».

Рыхтаваў па спецыяльнасцях правазнаўства, псіхалогія і эканоміка і кіраванне вытворчасцюДаведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. — Мн.: НМЦэнтр, 1996. — 206 с. — С. 175. Паводле праваабарончай справаздачы па Беларусі за 1999 года, на той час Інстытут пазбавілі ліцэнзііЗноска 100 справаздачы Human Rights Watch за 1999 год па Беларусі: «Ліцэнзіі былі адкліканы ў чатырох недзяржаўных універсітэтаў (Эканоміка-лінгвістычны ўніверсітэт, Мінск; Гуманітарны ўніверсітэт, Брэст; Еўрапейскі інстытут культуры, Мінск; Усходнееўрапейскі інстытут бізнесу і права, Мінск)» Нарушения академической свободы. Станам на 2025 год, паводле даных МПЗ, ліквідаваны 22.11.2005 года, але яшчэ існуе як юрыдычная асобы ў АДР.

Крыніцы

Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі