Сярге́й Вале́р’евіч Аксё́наў (; ) — расійскі палітык і лідар сепаратысцкага руху ў Крыму, прадпрымальнік. Кіраўнік Рэспублікі Крым з 9 кастрычніка 2014 г. Старшыня Савета міністраў Рэспублікі Крым з 17 сакавіка 2014 г.Сяргей Аксёнаў абраны Кіраўніком Рэспублікі КрымАксёнаў Сяргей Валер’евіч . Старшыня Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым з 27 лютага па 17 сакавіка 2014 г., непрызнаны новымі ўладамі УкраіныУказ Президента Украины от 1 марта 2014 года № 187/2014 «О Председателе Совета Министров Автономной Республики Крым». Старшыня Крымскага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыстваКрымскае аддзяленне на сайце Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.. Дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым (з 31 кастрычніка 2010 г. па 17 сакавіка 2014 года). Старшыня ўсеўкраінскай партыі «Рускае адзінства» (2008—2014).
Крымінальны пераслед ва Украіне У сакавіку 2014 года ў дачыненні да Аксёнава была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 109 КК Украіны («гвалтоўнае змяненне ці звяржэнне канстытуцыйнага ладу або захоп дзяржаўнай улады»). 4 сакавіка акруговы адміністрацыйны суд Кіева задаволіў хадайніцтва аб прызнанні супрацьпраўнымі і адмене рашэнняў Вярхоўнага Савета Крыма аб прызначэнні Сяргея Аксёнава на пасаду старшыні Савета міністраў, а 5 сакавіка Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў затрымаць Сяргея Аксёнава.
13 красавіка 2016 года Пячэрскі раённы суд Кіева даў дазвол на затрыманне Сяргея Аксёнава па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны.
23 чэрвеня 2016 года Генеральная пракуратура Украіны выклікала на допыт 29 чэрвеня Сяргея Аксёнава, апублікаваўшы позву ва ўкраінскай урадавай газеце «Урядовий кур’єр».
Міжнародныя санкцыі thumb|right|Краіны, дзе Аксёнаў патрапіў пад санкціі 17 сакавіка 2014 года ЗША ўвялі персанальныя санкцыі супраць асоб, якія пагражаюць міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і за падрыў дэмакратычных інстытутаў і працэсаў ва Украіне, у тым ліку дадаўшы ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Аксёнава.
У той жа дзень Аксёнаў таксама трапіў пад санкцыі Канады і краін ЕС.
Катэгорыя:Члены «Адзінай Расіі» Катэгорыя:Кіраўнікі рэгіёнаў Расіі Катэгорыя:Анексія Крыма Расіяй Катэгорыя:Палітыкі Крыма Катэгорыя:Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб Катэгорыя:Чорны спіс ЕС