Хуан Марцін Дэль Потра (; ) — прафесійны аргенцінскі тэнісіст. Пераможца адкрытага чэмпіянату ЗША 2009 года і BNP Paribas Open 2018 года з серыі Мастэрс 1000, а таксама фіналіст адкрытага чэмпіянату ЗША 2018 года і яшчэ трох турніраў серыі Мастэрс 1000. Пераможца 22 турніраў серыі ATP і былы чацвёрты нумар рэйтынгу. Уладальнік бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане і срэбнага медаля Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра. Пераможца Кубку Дэвіса 2016 года ў складзе зборнай Аргенціны. З'яўляецца адзіным тэнісістам, які не ўваходзіў у «Вялікую чацвёрку» і выйграў турнір Вялікага шалома з адкрытага чэмпіянату Францыі 2005 года да адкрытага чэмпіянату ЗША 2013 года (на працягу 35 турніраў запар).

Фіналы турніраў

Турніры Вялікага Шлема: 2 (1 перамога, 1 параза)

Легенда Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (0:0) Адкрыты чэмпіянат Францыі (0:0) Уімблдан (0:0) Адкрыты чэмпіянат ЗША (1:1)

№ВынікГодТурнірПакрыццёАпанент у фіналеЛік1Перамога 2009 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 3:6, 7:6(7:5), 4:6, 7:6(7:4), 6:22Параза 2018 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 3:6, 6:7(4:7), 3:6

Выніковыя чэмпіянаты: 1 (1 параза)

№ВынікГодТурнірПакрыццёАпанент у фіналеЛік1Параза 2009 Фінал Сусветнага тура ATP Хард (пам.Турнір праходзіў у памяшканні.) 3:6, 4:6

Турніры серыі Мастэрс: 4 (1 перамога; 3 паразы)

№ВынікГодТурнірПакрыццёАпанент у фіналеЛік1Параза 2009 Rogers Masters Хард 7:6(7:4), 6:7(3:7), 1:62Параза 2013 BNP Paribas Open Хард 6:4, 3:6, 4:63Параза 2013 Shanghai Rolex Masters Хард 1:6, 6:3, 6:7(3:7)4Перамога 2018 BNP Paribas Open Хард 6:4, 6:7(8:10), 7:6(7:2)

Спасылкі Профіль на сайте ATP

Катэгорыя:Тэнісісты Аргенціны Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года