Вялікая Хета́, Яловая (Научно-популярная энциклопедия «Вода России») — рака ў Краснаярскім краі Расіі, левы прыток ракі Енісей (шосты па даўжыні).

Даўжыня ракі 646 км. Плошча вадазбору 20 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 210 м³/с, сярэдні сцёк 6,628 км³/год. Выцякае з возера Яловае. Працякае па паўночна-ўсходняй ускраіне Заходне-Сібірскай раўніны. У верхнім цячэнні даліна ракі вузкая і пашыраецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Берагі пераважна стромкія, цячэнне даволі хуткае. У ніжнім цячэнні адчуваецца ўплыў прыліваў Карскага мора. Сілкаванне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў сярэдзіне верасня, вызваляецца ад лёду ў маі—чэрвені. У верхнім цячэнні рака перамярзае. Суднаходная на 41 км ад вусця, да горада Тухарт. У сярэднім і верхнім цячэнні па рацэ завозяцца экспедыцыйныя грузы на нафтагазавыя радовішчы.

Найбольш буйныя прытокі: Ячында, Салёная, Пакойніцкая (Бунілбіратын) (правыя), Лодачная (левы).

Літаратура

Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Большая Хета // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Енісея