Жалязя́нка, канал Жалязя́нка — рака ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра). Даўжыня 9,3 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Машчонава каля чыгункі Пухавічы — Бабруйск, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Блужскі Бор. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны) Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна