Бальшаві́к () — востраў у архіпелагу Паўночная Зямля, у Краснаярскім краі Расіі.
Востраў адносіцца да акваторый Карскага мора і мора Лапцевых. Ад мацерыка аддзелены пралівам Вількіцкага, ад вострава Кастрычніцкай Рэвалюцыі — пралівам Шакальскага. Плошча вострава 11 312 км². Вышыні да 935 м. Берагавая лінія моцна парэзаная. У прыбярэжных раёнах арктычная тундра. Каля 30 % плошчы вострава займаюць ледавікі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Фотобанк «ГеоФото» — Национальный фотоархив Саватюгин Л. М., Шевнина Е. В. Северная Земля: 90 лет после открытия // Природа, № 11, 2003.
Катэгорыя:Астравы Краснаярскага края Катэгорыя:Незаселеныя астравы