The Astrophysical Journal (, скар. ApJ, Astrophys. J.) — навуковы часопіс, які выдаецца ў ЗША і ў якім публікуюцца артыкулы па астрафізіцы і астраноміі. Заснаваны ў 1895 годзе астраномамі Джорджам Хейлам і Джэймсам Кілерам. Імпакт-фактар часопіса ў 2011 годзе — 6,024ISI Journal Citation Reports (2011).

З 1953 года часопіс публікуецца разам з The Astrophysical Journal Supplement Series (, ApJS), якія змяшчаюць дадаткі да часопіса. Абодва выданні публікаваліся выдавецтвам Чыкагскага ўніверсітэта для амерыканскага астранамічнага таварыства. Са студзеня 2009 года публікацыяй часопіса займаецца выдавецтва .

The Astrophysical Journal Letters (, ApJL) — яшчэ адзін дадатак, якое дазваляе хутка публікаваць кароткія нататкі да значных апублікаваных артыкулаў.

Рэдактары Джордж Элеры Хейл (1895—1902) Эдвін Фрост (1902—1932) Уільям Морган (1947-1952) Субраманьян Чандрасекар (1952—1971) Роберт Кенікут (1999—2006) Этан Вішняк (c 2006)

Аўдыторыя Навукоўцы (астрафізікі, астраномы, фізікі) Студэнты і аспіранты.

Спасылкі The Astrophysical Journal

The Astrophysical Journal Letters Institute of Physics Publishing

Катэгорыя:1895 год у ЗША Катэгорыя:Навукова-метадычныя часопісы Катэгорыя:Часопісы ЗША