Андронік V Палеалог (; 1400—1407) — імператар-суправіцель Візантыйскай імперыі са сваім бацькам Іаанам VII Палеалогам, які ў сваю чаргу таксама з’яўляўся намінальным суправіцелем Мануіла II.

Андронік V Палеалог быў адзіным вядомым сынам Іаана VII Палеалога і Ірэны (Ірыны) , дачкі архонта в. Лесбас Франчэска Гатылузіа.

У час знаходжання бацькі ў Фесалоніках у 1403/1404 быў абвешчаны суправіцелем пад імем Андроніка V Палеалога. Андронік памёр раней за свайго бацьку, у 1407 годзе ва ўзросце 7 гадоў.

Варта адзначыць, што яго імператарскі статус, як і яго бацькі, быў чыста ганаровага характару.

Літаратура Oxford Dictionary of Byzantium. — Oxford University Press, 1991. N. Oikonomides. John VII Palaeologus and the Ivory Pyxis at Dumbarton Oaks. — DOP 31 (1977).

Катэгорыя:Візантыйскія імператары XV стагоддзя Катэгорыя:Палеалогі