Вялікі Кіне́ль () — рака ў Арэнбургскай і Самарскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Самара (прыток Волгі).

Даўжыня ракі 422 (437) км. Плошча вадазбору 14 900 (15 200) км². Сярэдні расход вады 35,7Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Большой Кинель // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Аб’ём сцёку 1,127 км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў Агульным Сырце, на тэрыторыі Арэнбургскай вобласці. Вусце за 15 км на захад ад горада Самара, у напрамку на захад ад горада Кінель. Вадазбор знаходзіцца на заходніх схілах Агульнага Сырта, Высокага і Нізкага Заволжжа. Рэчышча мае шырыню ад 12—15 м у верхнім цячэнні да 40—45 м каля вусця.

Прытокі: Малы Кінель, Кутулук, Умірка, Вялікая Кісла, Сарбай, Камышла, Яноўка, Кармалка, Салымка, Кульчумка і інш.

На рацэ гарады Бугуруслан, Атрадны, Пахвістнева, Кінель.

Літаратура

Спасылкі Большой Кинель // Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Большой Кинель // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Самарскай вобласці Катэгорыя:Басейн Волгі