Гінекалагічнае крэсла — спецыяльнае для правядзення абследаванняў, маніпуляцый або малых аператыўных умяшанняў ва ўмовах малой аперацыйнай на мочапалавых органах.
Крэсла з'яўляецца больш эрганамічнай альтэрнатывай аглядальнай кушэтцы. Пацыенты знаходзяцца ў ім у паўсядзячам становішчы, абапіраючыся ягадзіцамі на край крэсла. Такое становішча дазваляе дасягнуць максімальнага камфорту. Так, жанчыны, якіх аглядаюць, маюць магчымасць назіраць за працэсам агляду; для яшчэ большай зручнасці пад галаву можа падкладвацца падушка. Таксама канструкцыя крэсла дазваляе знізіць патрэбу ў анестэзіі.
Крэсла можа прымаць розныя палажэнні з дапамогай рэгулявальных механізмаў, абсталёўвацца рэгуляваннямі з электрапрывадам, камплектавацца аксэсуарамі для мацавання інструментаў, у прыватнасці . Крэсла выкарыстоўваецца пры правядзенні кальпамікраскапічных і ўрагенітальных даследаванняў.
Маюцца сведчанні таго, што розныя аперацыі з выкарыстаннем гінекалагічных крэслаў (diphros paredros) праводзіліся яшчэ ў антычнасці.
Літаратура
Катэгорыя:Гінекалогія Катэгорыя:Медыцынскае абсталяванне Катэгорыя:Уралогія