У фізіцы элементарных часціц Y базон, як і X базон, — вельмі масіўная гіпатэтычная элементарная часціца, аналагічная W і Z базонам у Стандартнай мадэлі.

Розныя тэорыі вялікага аб’яднання прадказваюць розныя ўласцівасці Y базона. Ён пераносіць узаемадзеянне паміж кваркамі і лептонамі і мае дробавы электрычны зарад +(1/3)e і тры колеры, як і кваркі. Пад яго дзеяннем кваркі ператвараюцца ў лептоны, маючы перадумовай парушэнне законаў захавання барыённага і лептонных лікаў і, такім чынам, распад пратона.

Прыклад Прыклад рэакцыі з удзелам Y базона:

У гэтым працэсе два кваркі (u-кварк і d-кварк) ператвараюцца ў d-антыкварк і лептон — электроннае антынейтрына.

Спасылкі http://bsu.edu.ru:8801/resource/nphys/spargalka/040.htm http://fiziki.uniyar.ac.ru/educate/lectures/yaderka/l_win13.html

Катэгорыя:Базоны Катэгорыя:Гіпатэтычныя элементарныя часціцы Катэгорыя:Зараджаныя часціцы Катэгорыя:Фундаментальныя часціцы Катэгорыя:Гіпотэзы электрадынамікі Катэгорыя:Зараджаныя элементарныя часціцы Катэгорыя:Элементарныя базоны