Сярге́й Міха́йлавіч Кавальчу́к (нар. , в. Журавок, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр спорту і турызму (з 2018 года).

Біяграфія Скончыў Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча (1989), Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь (1999).

У 1989—2004 гадах служыў ва Узброеных Сілах.

З 2004 года — супрацоўнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 5 сакавіка 2018 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі.

У красавіку 2023 года Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Кавальчука.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службе Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.

Спасылкі Старонка на сайце Міністэрства спорту і турызму

Катэгорыя:Міністры спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь