Алякса́ндр Уладзі́міравіч Папо́ў (, ) — савецкі, беларускі біятланіст. Выступаў за «Дынама» (Свярдлоўск), з 1989 года — за г. Мінск (Беларусь).

Біяграфія Скончыў Свярдлоўскае тэхнічнае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР (1985), Табольскую дзяржаўную сацыяльна-педагагічную акадэмію імя Дз. І. Мендзялеева (1994).

Алімпійскі чэмпіён 1988 года ў эстафеце 4×7,5 км, сярэбраны прызёр Алімпіяды 1992 года ў эстафеце 4×7,5 км. Чатырохразовы чэмпіён свету ў каманднай гонцы. Сярэбраны прызёр Кубка свету (1989) у агульным заліку. Чэмпіён Еўропы 1995 года ў эстафеце.

Чэмпіён СССР 1985 года ў гонцы на 10 км, 1987 у гонцы патрулёў на 25 км, 1986, 1988 у эстафеце. Пераможца зімовай Спартакіяды народаў СССР 1986 года.

У 1998—1999 — галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі па біятлоне. У 1999—2007 — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне. У 2007—2010 — галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне. З 2010 года — старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па лыжных гонках.

Сцяганосец алімпійскай каманды Беларусі на цырымоніі адкрыцця ЗАГ-2006 у Турыне Олимпиада началась.

Узнагароды і званні Заслужаны майстар спорту СССР (1988). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994). Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2010). Кавалер ордэна «Знак Пашаны». Медаль «За працоўныя заслугі».

Спасылкі

Катэгорыя:Біятланісты Беларусі Катэгорыя:Біятланісты СССР Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года