Ві́ктар Ві́ктаравіч Ма́йгураў (нар. года; Севераўральск, , РСФСР, СССР) — савецкі, беларускі, расійскі біятланіст, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, трохразовы чэмпіён свету і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету. Заслужаны майстар спорту Расіі. Віцэ-прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі па спорце вышэйшых дасягненняў.

Спартыўная кар’ера Выхаванец заслужанага трэнера РСФСР Паўла Бераснёва. Упершыню ўдзельнічаў на Алімпійскіх гульнях у 1994 годзе, дзе выступаў за каманду Беларусі. Тады ў эстафеце ён заняў чацвёртае месца. На наступнай Алімпіядзе 1998 года ў Нагане Майгураў выступаў за зборную Расіі і заняў трэцяе месца ў эстафеце, а на Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці 2002 года ён выйграў свой адзіны асабісты алімпійскі медаль у індывідуальнай гонцы. З’яўляецца першым чэмпіёнам свету ў гонцы пераследвання. Найлепшым сезонам Майгурава ў Кубку свету можна назваць сезон 1995/1996, калі ён заняў другое месца ў агульным заліку, саступіўшы толькі іншаму расійскаму біятланісту Уладзіміру Драчову.

Адміністрацыйная кар’ера У 1994 годзе прыехаў у Ханты-Мансійск і быў прыняты на пасаду спартсмена-інструктара ў спецыялізаваны цэнтр па біятлоне.

У 2001 годзе скончыў Уральскі інстытут камерцыі і права (Екацярынбург). Па заканчэнні якога атрымаў кваліфікацыю юрыста па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя».

Да 2003 года знаходзіўся на службе ў органах МУС Расіі.

З 2003 года — рэферэнт Губернатара Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. У 2004 годзе Віктару Віктаравічу быў прысвоены кваліфікацыйны разрад «Дзяржаўны саветнік аўтаномнай акругі 2 класа».

З 2005 года па 2008 год — дырэктар Установы Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры «Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства-2» па зімовых відах спорту.

З’яўляўся членам Грамадскай палаты горада Ханты-Мансійска.

З верасня 2008 года — старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры.

З’яўляецца Прэзідэнтам Федэрацыі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры па біятлоне.

З 31 снежня 2009 года — міністр спорту і турызму аўтаномнай акругіВ Югре появился первый министрМинистром спорта и туризма Югры назначен Виктор Майгуров.

У 2010 годзе вылучаны СБР на пасаду члена Тэхнічнага камітэта IBU ад РасііСергей Кущенко и Виктор Майгуров — кандидаты от СБР на выборные посты IBU.

У жніўні 2011 года трапіўся на махлярстве і быў вызвалены ад пасады дырэктара дэпартамента фізічнай культуры і спорту Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — ЮгрыГлава департамента спорта Югры ушел в отставку. Прычынай звальнення стаў падроблены дыплом аб вышэйшай адукацыі нібыта атрыманым у г. Омску ў Сібірскай дзяржаўнай акадэміі фізкультуры. Другую вышэйшую адукацыю Віктар Майгураў атрымаў па скарочанай праграме на базе першай — няіснай. Акрамя таго на падставе першай вышэйшай адукацыі Віктар Майгураў даслужыўся да капітана міліцыі, лічыўся як афіцэр запасу, атрымліваючы цэлы шэраг сацыяльных ільгот.

Узнагароды Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені (5 мая 2003 года) — за вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, высокія спартыўныя дасягненні на Гульнях XIX Алімпіяды 2002 года ў Солт-Лэйк-СіціУказ Президента Российской Федерации от 5 мая 2003 года № 502 «О награждении государственными наградами Российской Федерации спортсменов, тренеров, работников физической культуры и спорта» Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (27 лютага 1998 года) — за высокія спартыўныя дасягненні на XX зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 годаУказ Президента Российской Федерации от 27 февраля 1998 года № 206 «О награждении государственными наградами Российской Федерации спортсменов, тренеров, работников физической культуры и спорта по итогам XVIII зимних Олимпийских игр 1998 года» Медаль «За заслугі перад горадам» (Ханты-Мансійск, 2007 год) Грамата Вярхоўнага Савета Беларусі (25 сакавіка 1994 года) — за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XVII зімовых Алімпійскіх гульнях у ЛілехамерыУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 25 марта 1994 г. № 2904-XII «О награждении группы спортсменов и тренеров республики Почетной грамотой и Грамотой Верховного Совета Республики Беларусь»

Спасылкі Профіль IBU Профіль на афіцыйным сайце Федэрацыі біятлона Украіны Біяграфія на сайце ХМАА

Катэгорыя:Біятланісты Беларусі Катэгорыя:Біятланісты Расіі Катэгорыя:Біятланісты СССР Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне