Во́льга Ві́ктараўна Наза́рава (нар. , , СССР) — беларуская біятланістка расійскага паходжання, чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету, пераможца Універсіяды, неаднаразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне.

Біяграфія Займалася біятлонам з 1992 года. У пачатку сваёй кар’еры выступала за зборную Расіі, стала чэмпіёнкай свету сярод юніёраў 1996 года ў спрынце. На мяжы 1990-х і 2000-х гадоў перайшла ў зборную Беларусі. Прадстаўляла горад Мінск.

Двойчы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету. Шматразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне.

Вынікі ў агульным заліку Кубка свету 2000-2001 — 32-е месца (133 ачкі) 2001-2002 — 21-е месца (240 балаў) 2002-2003 — 29-е месца (150 ачкоў) 2003-2004 — 19-е месца (311 ачкоў) 2004-2005 — 30-е месца (198 ачкоў) 2005-2006 — 13-е месца (457 ачкоў) 2007-2008 — 65-е месца (12 ачкоў) 2008-2009 — 39-е месца (174 балы) 2009-2010 — 74-е месца (27 ачкоў)

Дасягненні Чэмпіянаты свету Бронзавы медаль — эстафета 4х6 км (2005). Кубак свету Лепшы вынік — 13-е месца ў агульным заліку ў сезоне 2005/06 Асабістыя прызавыя месцы: мас-старт (Хальменколен, 2002) — 3-е месца; мас-старт (Хальменколен, 2006) — 3-е месца. Шматразовы пераможца і прызёр этапаў Кубка ў складзе эстафетнай каманды. Летні біятлон 11-разовая чэмпіёнка свету (Ханты-Мансійск-2000, Ябланец-над-Нісаў-2002 — двойчы, Форні-Авольтры-2003 — тройчы, Брэзна-Осрблье-2004 — чатыры разы, Муёніё-2005). Шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2002 года і 2006 года. Лепшае занятае месца — 4-е ў эстафеце.

Асабістае жыццё Замужам, мае траіх дзяцей (сын і дзве дачкі).

Спасылкі Анкета на сайце спартсменкі biathlon.by Профіль IBU

Катэгорыя:Біятланісткі Беларусі Катэгорыя:Біятланісткі Расіі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Постаці Мінска Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны свету па летнім біятлоне