Кацяры́на Гена́дзьеўна Вінагра́дава (нар. , ), народжаная Івано́ва — армянская біятланістка, у мінулым прымала ўдзел у міжнародных лыжных і біятлонных спаборніцтвах, прадстаўляючы Расію, Беларусь і ЗША. Трохразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне ў эстафеце. Займалася біятлонам з 1991 года. Член алімпійскай зборнай каманды Беларусі па біятлону на Алімпійскіх гульнях 2006 года.
Пошукі новай каманды Пасля нараджэння ў ЗША сына Кацярына хацела змяніць зборную на амерыканскую або расійскую, атрымала дазвол на змену грамадзянства ад Беларускай федэрацыі біятлону, але не атрымала ніякіх запрашэнняўНовое появление Екатерины Ивановой? Заметка в газете «Спортивная панорама» от 15 января 2009 года, хоць на чэмпіянаце ЗША 2008 года ёй удалося выйграць дзве гонкі з трохПроигрыш на продажу Заметка в газете «Спортивная панорама» от 30 мая 2008 года. Пасля гэтага ў Кацярыны ўзнікла жаданне вярнуцца ў зборную Беларусі, але там яе гатовыя прыняць толькі без яе мужа Сяргея Вінаградава, які, з’яўляючыся яе асабістым трэнерам, спрабаваў займацца подкупам біятланістак з Беларусі і Расіі з мэтай выйгрышу на таталізатарыОлимпийской чемпионкой меня сделал народ Интервью с Еленой Зубриловой в газете «Спортивная панорама» от 3 июня 2008 года. Таксама Іванова атрымала ад FIS дазвол на выступы за зборную ЗША па лыжных гонках. З 2009 года прымала ўдзел у розных паўночнаамерыканскіх і амерыканскіх спаборніцтвах па лыжных гонках. У сезоне 2010/11 выступала ў біятлоне за Арменію.
Кубак свету 2002—2003 — 37-е месца (71 ачко) 2003—2004 — 17-е месца (358 ачкоў) 2004—2005 — 45-е месца (72 ачкі) 2005—2006 — 20-е месца (264 ачкі)
Спасылкі Профіль FIS Профіль IBU
Катэгорыя:Біятланісткі Беларусі Катэгорыя:Біятланісткі Расіі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Лыжніцы Беларусі Катэгорыя:Лыжніцы Расіі Катэгорыя:Лыжнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны свету па летнім біятлоне