Бяро́заўка () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Калыма (басейн Усходне-Сібірскага мора).
Даўжыня ракі 517 км. Плошча вадазбору 24 800 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 105 м³/с, за 202 км ад вусця (каля пасёлка Бярозаўка) — 63 м³/с. Найбольшы расход вады каля пасёлка Бярозаўка складае 254 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 3,314 км³/год.
Выток Бярозаўкі і большая частка яе басейна знаходзіцца на Юкагінскім пласкагор’і. Працякае ў шырокай даліне. Рэчышча звілістае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Перамярзае ў вярхоўі і зрэдку — ў сярэднім цячэнні. Асноўныя прытокі: Сівер, Лісіная, Супры (правыя), Летняя, Бытыгынджа (левыя). У басейне ракі каля 2000 азёр агульнай плошчай 44,8 км².
Цікавыя факты На беразе Бярозаўкі ў пачатку XX стагоддзя ў вечнай мерзлаце быў знойдзены труп маманта.
Літаратура
Берёзовка //
Спасылкі Магрицкий Д. В. Берёзовка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Государственный водный реестр РФ Berezovka At Berezovka // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) ref-en
Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора