Нацыянальная бібліятэка імя А. С. Пушкіна Рэспублікі Мардовія знаходзіцца ў горадзе Саранск, Рэспубліка Мардовія. З’яўляецца галоўнай дзяржаўнай бібліятэкай рэспублікі, з найбуйнейшым на яе тэрыторыі зборам друкаваных выданняўСтатья о библиотеке на сайте «Саранск Online»..
Гісторыя стварэння бібліятэкі 14 верасня 1899 года па прашэнні групы гарадской інтэлігенцыі гарадскому кіраўніку была адкрыта Саранская народная дармовая бібліятэка-чытальня. На момант стварэння яе бібліятэчны фонд складаў усяго 353 кнігі, папаўняўся ён галоўным чынам за кошт дабрачыннасці. Спачатку бібліятэка месцілася ў памяшканні гарадскога ламбарда, потым для яе быў вылучаны пакой у будынку гарадской управыИнформация с веб-сайта библиотеки .
У 1919—1920 гадах бібліятэка-чытальня была злучана з Публічнай бібліятэкай і атрымала назву «Саранская цэнтральная павятовая бібліятэка». У 1928 годзе бібліятэка памяняла назву на Цэнтральную акруговую, у 1930 годзе — Абласную, а ў 1935 годзе — Рэспубліканскую. У 1939 годзе для бібліятэкі быў пабудаваны асобны будынак (цяпер там знаходзіцца Рэспубліканская дзіцячая бібліятэка) і з гэтага ж года яна носіць імя вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. У 1970 годзе бібліятэка зноў пераехала ў новы будынак (на вуліцы Багдана Хмяльніцкага), дзе яна і размяшчаецца дасёння.
У 2009 годзе да будынка бібліятэкі з боку вуліцы Льва Талстога быў прыбудаваны новы 9-павярховы корпус, што павялічыла бібліятэчныя плошчы больш чым у 3 разы.
11 сакавіка 1991 года Пастановай Савета Міністраў Мардовіі Рэспубліканская бібліятэка атрымала статус Нацыянальнай. Усталяваны сувязі з айчыннымі і замежнымі (у Венгрыі, Фінляндыі, Эстоніі і інш.) фіна-ўгорскімі бібліятэкамі для стварэння магчыма больш поўнага фонду дакументаў і кніг пра мардву і іншых фіна-ўгорскія народы.
Бібліятэка атрымлівае абавязковы асобнік усіх выданняў, якія публікуюцца ў Мардовіі.
Катэгорыя:Культура Саранска Катэгорыя:Бібліятэкі Мардовіі Мардовія Катэгорыя:З’явіліся ў 1899 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Аляксандра Пушкіна