Ляхавіцкі разлом — тэктанічная структура ў Баранавіцкім, Ляхавіцкім, Клецкім, Капыльскім і Слуцкім раёнах Беларусі. Выцягнута ў субшыротным напрамку амаль на 145 км і падзяляе Беларускую антэклізу і Палескую седлавіну.

Прасочваецца ў фундаменце і верхнепратэразойскіх адкладах. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні фундамента вагаецца ад першых дзясяткаў метраў да 100—150 м. Развіццё Ляхавіцкага разлома на платформавым этапе праявілася ў познім дэвоне.

Літаратура Ляхавіцкі разлом //

Катэгорыя:Геалогія Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Геалогія Капыльскага раёна Катэгорыя:Геалогія Клецкага раёна Катэгорыя:Геалогія Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Геалогія Слуцкага раёна Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская платформа