Кустода — слова, размешчанае на ніжнім полі старонкі, якое дублюе першае слова на наступнай. Выкарыстоўвалася ў старых кнігах для таго, каб дапамагчы  размясціць старонкі і  ў правільным парадкуКустода // Стефанов С. И. Реклама и полиграфия: опыт словаря-справочника.— М.: Гелла-принт, 2004. — 320 с: ил. — (Рекламные технологии)..

Упершыню кустоды з’явіліся ў сярэднявечных рукапісах. Выкарыстоўваліся і ў друкаваных кнігах канца XV стагоддзя. Найбольш часта сустракаюцца ў кнігах XVI стагоддзя. У канцы XVIII стагоддзя, у сувязі са зменамі ў тэхналогіях кнігадрукавання, кустоды зніклі з кніжных старонак.

Аб іншай функцыі кустоды пісаў  у даведніку «Правільная кампазіцыя» (Correct Composition; 1901):Больш за тры стагоддзі друкары змяшчалі на ніжнім полі кожнай старонкі першае слова або першы склад наступнага. Кустода павінна была дапамагаць чытачу, робячы больш зразумелай сувязь паміж дзвюма старонкамі; але цяпер кустод няма, і вяртаць іх ніхто не патрабуе.Калонтытулы ў сучасных даведніках і слоўніках падобныя з кустодай і, верагодна, вядуць ад яе сваё паходжанне, але выконваюць іншую ролю: палягчаюць пошук слова ў кнізе.

Бібліяграфія . Scribes and Illuminators. Toronto: University of Toronto Press, 1992. 41. Low. The Practice of Typography: Correct Composition: A Treatise on Spelling Abbreviations, the Compounding and Division of Words, the Proper Use of Figures and Numerals, Italic and Capital Letters, Notes, Etc., With Observations on Punctuation and Proof-Reading. — New York: The Century Company, 1901. . A New Introduction to Bibliography. Oxford: Clarendon Press, 1972. 52-53.  An Introduction to Bibliography for Literary Students. Oxford: Clarendon Press, 1964. 82. Roberts, Matt T., and Don Etherington, Bookbinding and the Conservation of books: A Dictionary of Descriptive Terminology

Катэгорыя:Кніжнае афармленне